Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.10.19

"Восеньскі Кірмаш"

      У нашай установе дашкольнай адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе функцыяніруе дзве групы інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Таму  педагагічны калектыў у гэтым годзе вырашыў удзяліць шмат увагі развіццю маўлення нашых выхаванцаў, менавіта беларускаму маўленню. Рэалізоўваць  гэтыя задачы  мы запланавалі  праз розныя формы работы з дзецьмі  - заняткі, гульні, карэкцыйныя практыкаванні, забавы, чытанне мастацкай літаратуры, стварэнне адпаведнага развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя (музей "Беларуская хата", куткі дзяржаўнай сімволікі і куткі нацыянальнай культуры ў групах), і канешне, святы. Кожны сезон мы праводзім якое-небудзь фальклорнае свята. І гэта восень не стала выключэннем. 24 кастрычніка з выхаванцамі старшай інтэграванай групы і іх бацькамі мы падрыхтавалі свята "Восеньскі кірмаш", дзе пазнаемілі дзяцей не толькі з беларускай мовай, але і традыцыямі і звычаямі нашых продкаў. Нашы маленькія артысты чыталі вершы, спявалі беларускія песні і прыпеўкі, танцавалі беларускія танцы і карагоды, гулялі ў беларускія народныя гульні, гралі на музычных інструментах, гандлявалі беларускім посудам і іншым таварам, частаваліся блюдамі нацыянальнай кухні, -  усё, як на сапраўдным кірмашы. На свята мы запрасілі шмат гасцей, нават тэлебачанне.

Раздзелы сайта