Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.11.19

Абласны семінар

29 лістапада на базе нашай установы дашкольнай адукацыі прайшоў абласны семінар "Сучасныя падыходы да стварэння беларускамоўнага камунікатыўнага асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі". Удзельнікамі семінара з'яўляліся кіраўнікі метадычных фарміраванняў намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Брэсцкай вобласці на чале з галоўным спецыялістам аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Шамовіч Наталляй Дзмітрыеўнай і начальнікам вучэбна- метадычнага ўпраўлення дашкольнай  і агульнай сярэдняй адукацыі на І ступені ДУА "Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі" Лявіцкай Ганнай Барысаўнай. Наша установа  разам з установамі дашкольнай адукацыі  "Жамчужненскі яслі-сад" і "Навамышскі яслі-сад" на высокім ўзроўні прадставіла сваю работу па вызначаным напрамку работы. Мы прадэманстравалі развіваючае прадметна-прасторавае асяроддзе установы, метадычныя напрацоўкі і фрагмент сумеснай работы з бацькамі па далучэнні выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры і беларускай мовы (фальклорнае свята). Нашы напрацоўкі былі высока адзначаны кіраўніцтам дашкольнай адукацыі і калегамі Брэсцкай вобласці.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта