ЭКСКУРСІЯ ПА ЗНАЧНЫМ МЕСЦАМ
(QR - коды дапамогуць Вам пазнаеміцца з аб'ектамі экскурсіі больш падрабязна, накіруюць вас на іх афіцыйныя сайты).
У нашым аграгарадку ёсць вялікі дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, сярэдняя школа, два дзіцячых садка, пошта і аддзяленне Беларусбанка, Разнастайныя магазіны карыстаюцца попытам у насельніцтва і забяспечваюць жыхароў пасёлка неабходнымі таварамі.
На пад’ездзе да пасёлка ўжо здалёк віднеецца прыгожы будынак дома культуры. Ён сустракае ўсіх жадаючых бавіць вольны час па свайму жаданню. Бібліятэка, гурткі, і заняткі па цікаўнасцям гасцінна адчыняюць сваім наведвальнікам дзверы.
Праз дарогу знайходзіцца будынак Белпошты. Тут можна пераслаць паштоўку, выпісаць часопіс або газету, атрымаць пасылку з любога кутка свету і Беларусі. Ветлівыя працаўнікі дапамогуць заказаць тавар праз інтэрнэт сталым людзям.
Адносна нядаўна, наш пасёлак папоўніўся яшчэ адной адміністрацыйнай адзінкай – гэта Беларусбанк. Наша аддзяленне Беларусбанка наведваюць не толькі мясцовыя жыхары, але і жыхары бліжэйшых вёсак. Тут можна правесці розныя фінансавыя аперацыі не наведваючы раённы цэнтр. Паслугамі інфакіёска і банкамата можна скарыстацца ў любы час дня і ночы.
Асаблівым гонарам нашага пасёлка з’яўляецца школа. Сёлета яна адзначыла свой юбілей. За 35 гадовы час існавання яна выпусціла 1619 выпускнікоў, у тым ліку і 161 медаліста. Зараз тут вуыцца 840 чалавек. 75 настаўнікаў кожны дзень крочаць да сваіх вучняў, дзе з любоўю перадаюць свае веды. З 2015 года працуе музей “Спадчына”, дзе адкрыліся экспазіцыя гісторыі аграгарадка Жамчужны, вядомых землякоў, гісторыя гэтых месцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У школе працуе валанцёрскі атрад “Рука ў руцэ”. А па выніках якасці адукацыі за 2020/2021 навучальны год наша школа стала лепшай школай краіны сярод сельскіх школ. Нашы выхаванцы-выпускнікі становяцца вучнямі гэтай цудоўнай і прыгожай школы.
Амбулаторыя ўрача агульнай практыкі абслугоўвае 3,5 тысячы чалавек. Гэта не толькі жыхары гарадка, але і суседніх населеных пунктаў Жамчужненскага сельскага савета. Маленькія жыхары пры неабходнасці наведваюць свайго дзіцячага ўрача, які ведае кожнага свайго наведвальніка ў твар. Стаматолаг і акушэрка заўсёды на месцы. Амбулаторыя прадстаўляе шырокі спектр паслуг : ЭКГ, аналізы, фізіяпрацэдуры, працэдурны кабінет. У будынку амбулаторыі знаходзіцца і аптэка, дзе можна набыць неабходныя лекі.
Кожны жыхар пасёлка пры неабходнасці можа скарыстацца паслугамі Белдяржстраха, які размясціўся ў невяліім кіёску.
Усе адміністрацыйныя будынкі знаходзяцца ў цэнтры пасёлка, у шагавай даступнасці адзін ад аднаго. На вуліцах Цэнтральная і Леніна.